Астраўшчына
Астраўшчы́на[1] (трансліт.: Astraŭščyna, руск.: Островщина) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Семукацкага сельсавета. Размешчана за 43 км на паўднёвы захад ад Магілёва, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Семукачы на лініі Магілёў—Асіповічы. Рэльеф раўнінны, на поўнач мяжуе з лесам. На поўдні цячэ р. Арлянка (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Кучын і далей па шашы Магілёў—Бабруйск. ГісторыяЗаснавана ў пачатку 1920-х гг. перасяленцамі з суседніх вёсак. З 20 жніўня 1924 года ў Коцінскім, з 21 жніўня 1925 года ў Хонаўскім сельсаветах Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоны барацьбіт». У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 26 чэрвеня 1954 года ў Гарадзішчанскім, з 22 ліпеня 1965 года ў Семукацкім сельсаветах. У 1990 годзе ў складзе саўгаса «Колас» (цэнтр — в. Семукачы). Размяшчаліся вытворчая брыгада і свінагадоўчая ферма. ПланіроўкаПланіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia