Вялікія Бялевічы
Вялі́кія Бяле́вічы[1] (трансліт.: Vialikija Bialievičy, руск.: Великие Белевичи) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Семукацкага сельсавета. Гісторыя25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР, з 17 ліпеня 1924 года ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1924—1954 гадах цэнтр Вялікабялевіцкага сельсавета. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецкімі войскамі. У вёсцы базіраваўся нямецкі апорны пункт, які быў разгромлены 121-м партызанскім атрадам[2]. З 16 ліпеня 1954 года вёска ў Семукацкім, з 22 ліпеня 1960 года ў Вендаражскім[3], з 4 чэрвеня 1965 года зноў у Семукацкім[4] сельсаветах. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia