Армейскі камісар 1-га рангу![]() ![]() Арме́йскі каміса́р 1-га ра́нгу — вышэйшае воінскае званне ў Чырвонай Арміі і Ваенна-марскім флоце СССР для ваенна-палітычнага складу. Да 7 мая 1940 адпавядала агульнавайсковаму званню камандарма 1-га рангу і флоцкаму званню флагман флоту 1-га рангу. Пасля ўвядзення генеральскіх і адміральскіх званняў 7 мая 1940 дакладнай адпаведнасці агульнавайскавому і флоцкаму званням вышэйшага каманднага складу ўстаноўлена не было. Малодшае воінскае званне — армейскі камісар 2-га рангу. ГісторыяУведзена Пастановай ЦВК СССР і СНК СССР ад 22.09.1935 года «Аб увядзенні персанальных воінскіх званняў начальніцкага складу РСЧА». У лістападзе 1942 года спецыяльныя воінскія званні былі скасаваныя, меўшым іх ваеннаслужачым прысвоены адпаведныя агульнавайсковыя званні. Звычайна мяркуюць, што воінскае званне армейскага камісара 1-га рангу адпавядала званню генерал арміі, але пры пераатэстацыі адзіны тады армейскі камісар 1-га рангу Шчадзенка атрымаў воінскае званне генерал-палкоўнік.
Парадак прысваення і пазбаўлення званняДля ваеннаслужачых каманднага і начальніцкага складу, якія мелі ваеннае званне камбрыг (і яму адпаведныя ваенныя званні) і вышэй, тэрмін выслугі ў ваенных званнях не ўстанаўліваўся. Прысвойванне гэтым ваеннаслужачым званняў камдываў і вышэйшых камандных званняў (і адпаведных ім ваенных званняў) ажыццяўлялася рашэннем Народнага Камісара Абароны СССР. Званнi камандарма 1-га і 2-га рангу, флагмана флоту 1-га і 2-га рангу, армейскага камісара 1-га і 2-га рангу (і ім адпаведныя) прысвойваліся пастановай Урада Саюза ССР па прадстаўленні Народнага Камісара Абароны Саюза ССР. Зніжэнне ў званні дапускалася толькі ў выключных выпадках і толькі па асобай пастанове Урада Саюза ССР. Пазбаўленне ваеннага звання камдыва і вышэй (і ім адпаведных) ажыццяўлялася па прысуду суда, зацверджанаму Урадам Саюза ССР. Знакі адрозненняЗнакі адрознення армейскага камісара 1-га рангу ў арміі, авіяцыі і на флоце такія ж, як у камандарма 1-га рангу, адрозніваецца толькі акантоўка пятліц: замест камандзірскай залацістай — чорная, як у астатніх палітработнікаў, а таксама малодшага камсаставу і чырвонаармейцаў. Мелі чатыры ромбы ў пятліцах і зорку. Персаналіі1935 годПастановай ЦВК СССР і СНК СССР ад 20.11.1935 «Аб зацвярджэнні асоб вышэйшага каманднага і начальніцкага складу РСЧА ў воінскіх званнях» зацверджаны ў воінскім званні:
1937 год
1939 годПастановай СНК СССР № 176 ад 08.02.1939:
1941 год
Гл. таксама
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia