Камандарм 1-га рангуКамандарм 1-га рангу — персанальнае ваеннае званне (у сучаснай тэрміналогіі — воінскае званне) ваеннаслужачых начальніцкага складу ў РСЧА УС СССР. Вышэй за камандарма 2-га рангу, ніжэй за Маршала Савецкага Саюза. ГісторыяУведзена Пастановай ЦВК СССР і СНК СССР ад 22.09.1935 «Аб увядзенні персанальных ваенных званняў начальніцкага складу РСЧА». Выключана з пераліку персанальных воінскіх званняў (г. зн. больш не прысвойвалася) Указам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР ад 07.05.1940 «Аб устанаўленні воінскіх званняў вышэйшага каманднага складу Чырвонай Арміі», адбылося фактычнае скасаванне з увядзеннем генеральскіх званняў. Фармальна званне скасавана не было, але 7 мая 1940 года ўсім тром ваеннаслужачым, якія мелі персанальнае ваеннае званне камандарм 1-га рангу (Р. І. Кулік, С. К. Цімашэнка, Б. М. Шапашнікаў), было прысвоена воінскае званне вышэйшага каманднага складу — Маршал Савецкага Саюза.
Час існавання дадзенага персанальнага ваеннага звання супаў з масавымі рэпрэсіямі ў РСЧА. Такім чынам, усяго з дзевяці камандармаў 1-га рангу:
![]() Парадак прысваення і пазбаўлення званняДля ваеннаслужачых каманднага і начальніцкага складу, якія мелі ваеннае званне камбрыг (і яму адпаведныя ваенныя званні) і вышэй, тэрмін выслугі ў ваенных званнях не ўстанаўліваўся. Прысвойванне гэтым ваеннаслужачым званняў камдываў і вышэйшых камандных званняў (і адпаведных ім ваенных званняў) ажыццяўлялася рашэннем Народнага Камісара Абароны СССР. Званнi камандарма 1-га і 2-га рангу, флагмана флоту 1-га і 2-га рангу, армейскага камісара 1-га і 2-га рангу (і ім адпаведныя) прысвайваліся пастановай Урада Саюза ССР па прадстаўленні Народнага Камісара Абароны Саюза ССР. Зніжэнне ў званні дапускалася толькі ў выключных выпадках і толькі па асобай пастанове Урада Саюза ССР. Пазбаўленне ваеннага звання камдыва і вышэй (і ім адпаведных) ажыццяўлялася па прысуду суда, зацверджанаму Урадам Саюза ССР. Знакі адрозненняЗнакамі адрознення ваеннаслужачых, якія мелі персанальнае ваеннае званне камандарма 1-га рангу, былі чатыры цёмна-чырвоныя «ромбы» і залацістая зорачка ў пятліцах; на гімнасцёрцы зорачка адлюстроўвалася ў шэраг з ромбамі, на шынялі — вышэй за іх. На рукаве вышэй за абшлаг меўся шэўрон: шырокая залацістая паласа і залацістая зорка.
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia