Армейскі камісар 2-га рангу
|
|
|
Арме́йскі каміса́р 2-га ра́нгу — персанальнае воінскае званне ў РСЧА і РСЧФ для вышэйшага палітычнага складу УС СССР.
Ніжэй за армейскага камісара 1-га рангу, вышэй за карпуснога камісара.
Гісторыя
Уведзена Пастановай ЦВК СССР і СНК СССР ад 22.09.1935 «Аб увядзенні персанальных ваенных званняў начальніцкага складу РСЧА».
Фактычна скасавана з увядзеннем генеральскіх званняў Указам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР ад 07.05.1940 «Аб устанаўленні воінскіх званняў вышэйшага каманднага складу Чырвонай Арміі».
Парадак прысваення і пазбаўлення звання
Для ваеннаслужачых каманднага і начальніцкага складу, якія мелі ваеннае званне камбрыг (і яму адпаведныя ваенныя званні) і вышэй, тэрмін выслугі ў ваенных званнях не ўстанаўліваўся. Прысвойванне гэтым ваеннаслужачым званняў камдываў і вышэйшых камандных званняў (і адпаведных ім ваенных званняў) ажыццяўлялася рашэннем Народнага Камісара Абароны СССР. Званнi камандарма 1-га і 2-га рангу, флагмана флоту 1-га і 2-га рангу, армейскага камісара 1-га і 2-га рангу (і ім адпаведныя) прысвойваліся пастановай Урада Саюза ССР па прадстаўленні Народнага Камісара Абароны Саюза ССР.
Зніжэнне ў званні дапускалася толькі ў выключных выпадках і толькі па асобай пастанове Урада Саюза ССР.
Пазбаўленне ваеннага звання камдыва і вышэй (і ім адпаведных) ажыццяўлялася па прысуду суда, зацверджанаму Урадам Саюза ССР.
Персаналіі
1935 год
20.11.1935
- Міхаіл Пятровіч Амелін (1896—1937), член Ваеннага савета пры наркаме абароны СССР, начальнік палітупраўлення Кіеўскай ваеннай акругі. Расстраляны 8 верасня 1937 года.
- Лазар Навумавіч Аранштам (1896—1938), член Ваеннага савета пры наркаме абароны СССР — член Ваеннага савета Прыволжскай ваеннай акругі. Расстраляны 25 сакавіка 1938 года.
- Антон Сцяпанавіч Булін (1894—1938), член Ваеннага савета пры наркаме абароны СССР, начальнік палітупраўлення Беларускай ваеннай акругі. Расстраляны 29 ліпеня 1938 года.
- Георгій Іванавіч Веклічаў (1898—1938), член Ваеннага савета пры наркаме абароны СССР, начальнік палітупраўлення Маскоўскай ваеннай акругі. Расстраляны 8 студзеня 1938 года.
- Аляксандр Сяргеевіч Грышын (1891—1937), член Ваеннага савета — начальнік палітупраўлення Балтыйскага флоту. Застрэліўся, баючыся арышту, 15 ліпеня 1937 года.
- Рыгор Іванавіч Гугін (1896—1937), член Ваеннага савета пры наркаме абароны СССР, начальнік палітупраўлення Чарнаморскага флоту. Расстраляны 26 лістапада 1937 года.
- Барыс Міхайлавіч Іпа (1898—1937), начальнік Ваенна-палітычнай акадэміі імя Н. Г. Талмачова і член Ваеннага савета пры народным камісары абароны СССР. Расстраляны 26 лістапада 1937 года.
- Сяргей Мікалаевіч Кажэўнікаў (1896—1938), член Ваеннага савета — начальнік палітупраўлення Харкаўскай ваеннай акругі. У снежні 1936 г. зняты з пасады без новага прызначэння; у ліпені 1937 г. звольнены з РСЧА. Расстраляны 9 студзеня 1938 года.
- Міхаіл Маркавіч Ланда (1890—1938), адказны рэдактар газеты «Чырвоная зорка». Расстраляны 28 ліпеня 1938 года.
- Аўгуст Іванавіч Мезіс (1894—1938), член Ваеннага савета пры наркаме абароны СССР, начальнік палітупраўлення Прыволжскай ваеннай акругі. Расстраляны 21 красавіка 1938 года.
- Рыгор Сяргеевіч Окунеў (1900—1938), член Ваеннага савета пры наркаме абароны СССР, начальнік палітупраўлення Ціхаакіянскага флоту. Расстраляны 28 ліпеня 1938 года.
- Гайк Аляксандравіч Асепян (1891—1937), намеснік начальніка Галоўнага палітычнага ўпраўлення РСЧА. Расстраляны 10 верасня 1937 года.
- Іосіф Ерамеевіч Славін (1893—1938), начальнік Упраўлення ваенна-навучальных устаноў РСЧА. Расстраляны 15 сакавіка 1938 года.
- Пётр Аляксандравіч Смірноў (1897—1939), член Ваеннага савета пры наркаме абароны СССР, начальнік палітупраўлення Ленінградскай ваеннай акругі. У снежні 1937 года павышаны да армейскага камісара 1-га рангу, прызначаны наркамам Ваенна-марскога флоту СССР. Расстраляны 23 лютага 1939 года.
- Аляксандр Львовіч Шыфрэс (1898—1938), начальнік Ваенна-гаспадарчай акадэміі РСЧА і член Ваеннага савета пры народным камісары абароны СССР. Расстраляны 25 верасня 1938 года.
1937 год
1939 год
1940 год
1941 год
Знакі адрознення
Знакі адрознення армейскага камісара 2-га рангу ў арміі і авіяцыі: чатыры ромбы ў пятліцах з эмблемай роду войскаў (пасля 30 ліпеня 1940) і агульная для палітработнікаў усіх званняў чырвоная зорка з сярпом і молатам, нашытая на абодвух рукавах вышэй за абшлаг[3] (1 жніўня 1941 года нашэнне такіх нашывак было адменена).
Гл. таксама
Зноскі