Армін Мюлер-Шталь
Армін Мюлер-Шталь (ням.: Armin Müller-Stahl; нар. 17 снежня 1930) — нямецкі акцёр, лаўрэат шматлікіх сусветных кінаўзнагарод і намінант на прэмію «Оскар» (1997). У 1976 годзе Армін Мюлер-Шталь падпісаў адкрыты ліст пратэсту супраць пазбаўлення грамадзянства ГДР барда Вольфа Бірмана, пасля чаго яго ўсё радзей сталі здымаць у кіно. У 1980 годзе эміграваў у Заходні Берлін. На Захадзе ён граў у вядомых рэжысёраў у карцінах «Лола» і «Туга Веранікі Фос» Райнера Вернера Фасбіндэра, «Каханне ў Германіі» Анджэя Вайды, «Палкоўнік Рэдль» Іштвана Саба. У канцы 1980-х Мюлер-Шталь атрымаў запрашэнне ў Галівуд. Сыграў ролю бацькі яўрэйскага сямейства ў карціне Бары Левінсана «Авалон» (1990). У 1991 годзе здымаўся ў фільмах Стывена Содэрберга «Кафка» і Джыма Джармуша «Ноч на Зямлі», дзе ён выступіў у ролі таксіста-эмігранта з Усходняй Германіі. У 1996 годзе адбыўся рэжысёрскі дэбют Мюлер-Шталя — фільм «Гутарка з пачварай». У тым жа годзе зняўся ў драме «Бляск», за які быў намінаваны на прэмію «Оскар» за лепшую мужчынскую ролю другога плана. Адны з яго апошніх прац — «злодзей у законе» у фільме Дэвіда Кроненберга «Загана на экспарт» (2007) і роля ў расійскім ваенным серыяле Аляксандра Бураўскага «Ленінград» пра блакаду Ленінграда. У снежні 2011 года Армін Мюлер-Шталь упершыню з 1938 года наведаў свой родны горад, дзе яму было прысвоена званне ганаровага грамадзяніна Савецка (былога Тыльзіта). Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia