Арсеній Ігаравіч Бандарэнка
Арсеній Бандарэнка (нар. 9 кастрычніка 1995, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца польскага клуба «Лімановія» з Лімановы. Клубная кар’ераЗ 2012 года пачаў выступаць за дубль мінскага «Дынама», дзе пазней замацаваўся ў складзе. Сезон 2015 правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010». Па заканчэнні сезона бярозаўская каманда спыніла існаванне, і малады абаронца ў пачатку 2016 года трэніраваўся з асновай «Дынама», аднак у выніку быў аддадзены ў арэнду ў «Зорку-БДУ». Да сезона 2017 зноў рыхтаваўся з асноўнай камандай «Дынама», аднак у сакавіку быў аддадзены ў чарговую арэнду, на гэты раз у «Прамень»[3]. Стаў асноўным абаронцам клуба і дапамог яму атрымаць перамогу ў Першай лізе. У студзені 2018 года арэнда была падоўжаная на сезон 2018[4]. У жніўні 2018 года перайшоў у «Прамень» на трывалай аснове[5]. У пачатку 2019 года ў сувязі з пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаннем з мясцовым «Дняпром» стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Быў трывалым абаронцам каманды, але не выратаваў яе ад вылету з Вышэйшай лігі. У лютым 2020 года пасля прагляду падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[6]. Не здолеўшы атрымаць месца ў аснове, пачынаў сезон 2020 у дублі жодзінцаў, і ў сакавіку быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы»[7], дзе стаў асноўным абаронцам. У ліпені 2020 года вярнуўся ў з арэнды «Тарпеда-БелАЗ»[8] і неўзабаве быў пераведзены ў «Гомель»[9]. У «Гомелі» гуляў у стартавым складзе, дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У снежні 2020 года пакінуў клуб[10]. У лютым 2021 года стаў іграком «Смаргоні»[11], дзе па чарзе выхадзіў у стартавым складзе і заставаўся на лаўцы запасных. У ліпені 2021 года пакінуў клуб[12]. У жніўні 2021 года падпісаў кантракт з польскім клубам з IV лігі «Лімановія»[13]. Міжнародная кар’ераВыступаў за юнацкая зборныя Беларусі. 1 чэрвеня 2016 года згуляў у сваім адзіным матчы за моладзевую зборную Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Македоніі (1:1). Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Грамадзянская пазіцыяПасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[14]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia