Арсеній Ільіч Ярэй
Арсе́ній Ільі́ч Ярэ́й (15 студзеня 1920, Нароўля, Гомельская губерня, РСФСР — пасля 1985) — беларускі савецкі гаспадарчы і палітычны дзеяч. БіяграфіяУ 1937 годзе скончыў школу ў Нароўлі[1], разам з Даніілам Казіміравічам Градзіцкім[1] — сынам Казіміра Францавіча Градзіцкага (1891—1959). У Вялікую Айчынную вайну з 17 студзеня 1942 года на Паўночна-Заходнім фронце. Падпалкоўнік (1945). Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1947). З 1947 года галоўны інжынер Ашмянскага дражджавога, пасля Аршанскага і Гомельскага півавараных заводаў. У 1955—1959 гадах інструктар, намесніка загадчыка, у 1962—1965 загадчык аддзела ЦК КПБ. У 1959—1962 гадах сакратар Віцебскага абкама КПБ. З 1965 па 1980 гады — міністр харчовай прамысловасці Беларускай ССР. Член ЦК КПБ (1966—1976), абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 6—8-га скліканняў. Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia