Арсеній Аляксандравіч Таркоўскі
Арсеній Аляксандравіч Таркоўскі (25 чэрвеня 1907, Елісаветград, Херсонская губерня, Расійская імперыя — 27 мая 1989, Масква, СССР) — рускі паэт і перакладчык з усходніх моў. Прыхільнік класічнага стылю ў рускай паэзіі. Бацька кінарэжысёра Андрэя Таркоўскага. Пасмяротна узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР (1989). БіяграфіяНарадзіўся 25 чэрвеня 1907 года ў Елісаветградзе Херсонскай губерні. У 1923 годзе пераехаў у Маскву да сястры свайго бацькі. У 1929 годзе скончыў Вышэйшыя дзяржаўныя літаратурныя курсы. З 1931 года працаваў на Усесаюзным радыё старшым інструктарам-кансультантам па мастацкім радыёвяшчанні, пісаў п’есы для радыёпастановак. Прыкладна з 1933 года Таркоўскі пачаў займацца мастацкім перакладам. Памёр 27 мая 1989 года ў Маскве. Пахаваны на могілках у Перадзелкіне. ТворчасцьДрукаваўся з 1926 года. Першая кніга паэзіі — «Перад снегам» (1962). У зборніках «Зямлі — зямное» (1966), «Чарадзейныя горы» (1978), «Зімовы дзень» (1980), «Ад юнацтва да старасці» (1987) і іншых сцверджанне цэласнасці духоўнага жыцця чалавека, успрыняцце надзённага ў кантэксце агульначалавечага, антычная і біблейская сімволіка, усходнія матывы, тэмы паэта і паэзіі, кахання. Паэзіі ўласцівыя напружаная філасафічнасць, маштабнасць, шчырасць. Аўтар артыкулаў пра паэзію і праблемы мастацкага перакладу, рэцэнзій. Перакладаў з армянскай, арабскай, грузінскай і іншых моў. На беларускую мову асобныя вершы пераклалі Алесь Каско, Рыгор Сітніца[4]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia