Артур Уладзіміравіч Пуцята
Артур Уладзіміравіч Пуцята (нар. 3 верасня 1978, Асіповічы, Магілёўская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне рухомага саставу чыгункі, цягі паяздоў і электрыфікацыі. Доктар тэхнічных навук (2012), прафесар (2012). Рэктар Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. В. Сухога (з 2021 года). БіяграфіяСкончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту (спецыяльнасць «Вагоны», кваліфікацыя «Інжынер-механік», 2000; аспірантура, 2004; дактарантура, 2011). Выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту (механічны факультэт, у 2000—2012 — дацэнт кафедры «Тэхнічная фізіка і тэарэтычная механіка», 2012—2014 — вядучы навуковы супрацоўнік ГНДЛ «Тэхнічныя і тэхналагічныя ацэнкі рэсурсу адзінак рухомага саставу», 2014—2017 — загадчык кафедры «Дынаміка, трываласць і зносастойкасць транспартных сродкаў», з 2017 — в. а. загадчыка кафедры «Лакаматывы»). 11 сакавіка 2021 года прызначаны рэктарам Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. В. Сухога[1]. Навуковыя інтарэсы: чыгуначны рухомы састаў; камп’ютарнае мадэляванне дынамікі і трываласці механічных сістэм. УзнагародыГрамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2013), прэмія НАН Беларусі (2011), стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2007, 2014). ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia