Васіль Пятровіч Стаўроў
Васіль Пятровіч Стаўро́ў[1] (руск.: Василий Петрович Ставров; 1 верасня 1940, г. Кушва, Свярдлоўская вобласць, Расія — 22 ліпеня 2012) — беларускі вучоны, спецыяліст у галіне механікі і тэхналогіі кампазіцыйных матэрыялаў. Доктар тэхнічных навук (1981), прафесар (1984). БіяграфіяСкончыў Чалябінскі політэхнічны інстытут (1962; аспірантура, 1967; дактарантура, 1981). Працаваў на Уральскім машынабудаўнічым заводзе, Свярдлоўскім аддзяленні НДІ матэматыкі АН СССР, Уральскім політэхнічным інстытуце, Гомельскім дзяржаўным універсітэце, Гомельскім політэхнічным інстытуце (рэктар, 1981—1986). Працаваў у Міністэрстве вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (намеснік міністра), Міністэрстве адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь (намеснік міністра) Выкладаў у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1991, факультэт хімічнай тэхналогіі і тэхнікі, кафедра супраціўлення матэрыялаў, загадчык кафедры ў 1994—2005, з 2005 — кафедра механікі матэрыялаў і канструкцый, прафесар). Навуковая дзейнасцьНавуковыя інтарэсы: механіка і тэхналогія кампазіцыйных матэрыялаў — мадэляванне структуры, працэсаў дэфармавання і ўзбурэння кампазітаў; распрацоўка і даследаванне метадаў атрымання кампазітаў з тэрмапластычнай матрыцай і працэсаў формаўтварэння вырабаў з іх. УзнагародыУзнагароды: медаль «За асваенне цалінных зямель», нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» і інш. Публікацыі
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia