Станіслаў Браніслававіч Сарэла
Станіслаў Браніслававіч Сарэла (8 мая 1942, в. Эйтуны, Лідскі раён, Гродзенская вобласць — 26 лютага 2021) — беларускі спецыяліст у галіне апрацоўкі металаў ціскам. Кандыдат тэхнічных навук (1971), дацэнт (1977). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (1999, член-карэспандэнт з 1996), член-карэспандэнт Міжнароднай інжынернай акадэміі (2003). БіяграфіяНарадзіўся 8 мая 1942 года ў в. Эйтуны Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1964 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Машыны і тэхналогія апрацоўкі металаў ціскам». У 1970 годзе скончыў аспірантуру Беларускага політэхнічнага інстытута. Працаваў у Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П. В. Сухога (у 1972—1987 — намеснік дэкана, дэкан вячэрняга факультэта, 1987—2001 — прарэктар па вучэбнай рабоце, першы прарэктар, 2001—2007 — рэктар, з 2007 — дацэнт кафедры «Металургія і тэхналогія апрацоўкі матэрыялаў» механіка-тэхналагічнага факультэта). Навуковыя інтарэсы: структурныя ператварэнні пры высокаскорасным дэфармаванні металаў і сплаваў; напружана-дэфармаваны стан матэрыялаў пры пластычным дэфармаванні; тэхналогія і аснастка вырабу дэталей халоднай штампоўкай. Памёр 26 лютага 2021 года[1] УзнагародыМедаль «Ветэран працы» (1990), ганаровыя граматы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2002), Прэзідыума ЦК Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі (2003), нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2007) і інш[2]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia