Арцём Барысавіч Сарока
Арцём Сарока (нар. 1 красавіка 1992, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік дзяржынскага «Арсенала». Клубная кар’ераВыхаванец мінскай СДЮШАР «Трактар», з 2010 года пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ. З 2012 года пачаў часам трапляць на лаўку запасных у асноўнай камандзе БАТЭ. У якасці запаснога брамніка выйграў Суперкубкі Беларусі 2013 і 2014. З сярэдзіны 2014 года замацаваўся ў якасці другога брамніка БАТЭ. 11 кастрычніка 2014 года дэбютаваў у аснове БАТЭ ў кубкавым матчы са «Слуцкам» (2:1), а 22 лістапада 2014 года згуляў свой першы матч у чэмпіянаце Беларусі (з «Гомелем», 4:0). У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з барысаўчанамі[4]. У сезоне 2015 гуляў у асноўным за дубль, за галоўную каманду правёў два матчы ў чэмпіянаце ў канцы сезона і тры матчы ў Кубку Беларусі. Сезон 2016 пачаў на лаўцы запасных, але пасля зыходу ўлетку з каманды асноўнага брамніка Сяргея Чэрніка стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе. У студзені 2017 года адправіўся на прагляд у малдаўскі «Мілсамі»[5], аднак не здолеў дамовіцца аб пераходзе. У сакавіку быў на праглядзе ў мазырскай «Славіі»[6], аднак у выніку быў аддадзены ў арэнду ў «Іслач»[7]. У пачатку сезона 2017 быў асноўным брамнікам клуба з Мінскага раёна, пазней стаў заставацца на лаўцы запасных. У ліпені 2017 года стала вядома, што Сарока пакіне «Іслач», і неўзабаве было абвешчана аб арэндзе брамніка жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[8]. За жодзінцаў у другой палове 2017 года правёў 6 матчаў. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[9]. У студзені 2018 года перайшоў з БАТЭ ў «Слуцк»[10], дзе стаў другім брамнікам пасля Барыса Панкратава. Згуляўшы ў двух матчах, у ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў слуцкую каманду[11] і неўзабаве папоўніў склад сталічнага «Промня»[12]. Спачатку быў другім брамнікам пасля Дзяніса Шэліхава, з кастрычніка заняў месца ў аснове. У пачатку 2019 года ў сувязі з пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаннем з мясцовым «Дняпром» стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка, часам саступаў месца ў складзе Арсену Бегларану. У студзені 2020 года пачаў трэніравацца з «Віцебскам» і ў хуткім часе падпісаў кантракт з клубам[13]. У сезоне 2020 чаргаваўся ў складзе з Дзмітрыем Гушчанкам, на наступны год саступіў яму месца асноўнага брамніка. У сезоне 2022 не трапіў у заяўку «Віцебска», а ў чэрвені Камітэт АБФФ па статусу і пераходам фубталістаў надаў брамніку статус свабоднага агента[14]. У ліпені 2022 года далучыўся да дзяржынскага «Арсенала»[15]. Стаў другім брамнікам каманды, у сезоне 2022 правёў адзін матч у Вышэйшай лізе. У лютым 2023 года падоўжыў пагадненне з дзяржынскім клубам[16]. У сезоне 2023 дапамог «Арсеналу» перамагчы ў Першай лізе. У студзені 2024 года стаў трэніравацца з мазырскай «Славіяй» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[17]. У ліпені 2024 года пакінуў «Славію»[18] і вярнуўся ў «Арсенал»[19]. Міжнародная кар’ераУ 2012—2013 гадах быў асноўным брамнікам моладзевай зборнай Беларусі. Дасягненні
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia