Дзмітрый Мікалаевіч Мацяш

Футбол
Дзмітрый Мацяш
Поўнае імя Дзмітрый Мікалаевіч Мацяш
Нарадзіўся 3 чэрвеня 2000(2000-06-03)[1] (24 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 177 см[2]
Вага 71 кг[3]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Арсенал
Нумар 91
Клубная кар’ера[* 1]
2018—2020 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2020   Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 19 (4)
2020 Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 4 (0)
2021—2022 Беларусь Рух (Брэст) 0 (0)
2021—2022   Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 33 (8)
2022— Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 36 (9)
Нацыянальная зборная[* 2]
2016 Беларусь Беларусь (да 17) 1 (0)
2018 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 снежня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 3 мая 2022

Дзмітрый Мацяш (нар. 3 чэрвеня 2000) — беларускі футбаліст, нападнік дзяржынскага «Арсенала».

Клубная кар’ера

З 2018 года пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ, у 2019 годзе замацаваўся ў складзе і дапамог камандзе выйграць першынство дублёраў, таксама стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, але так і не згуляў за яе.

У лютым 2020 года разам з шэрагам іншых дублёраў барысаўчан быў аддадзены ў арэнду ў дзяржынскі «Арсенал»[4], дзе стаў пераважна выхадзіць на замену. У кастрычніку 2020 быў выкуплены «Арсеналам» і стаў іграком клуба на трывалай аснове.

У лютым 2021 года падпісаў кантракт з брэсцкім «Рухам», аднак застаўся ў «Арсенале» на правах арэнды. Па выніках сезона 2021 дапамог дзяржынскаму клубу выйсці ў Вышэйшую лігу. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Рух»[5]. У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона разам з «Рухам», аднак у лютым зноў быў аддадзены ў арэнду «Арсеналу»[6]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 1 мая 2022 года ў матчы супраць брэсцкага «Дынама» (0:0), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У чэрвені стаў іграком «Арсенала» на трывалай аснове. У далейшым працягваў рэгулярна выхадзіць на поле, пераважна на замену.

У сакавіку 2023 года падоўжыў пагадненне з «Арсеналам»[7]. У сакавіку 2024 года стала вядома, што нападнік працягне выступаць за дзяржынскі клуб у новым сезоне, нягледзячы на службу ва Узброеных сілах[8].

Міжнародная кар’ера

У кастрычніку 2016 года выступаў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2018 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2018 дубль БАТЭ Беларусь 18 4
2019 дубль БАТЭ Беларусь 28 15
2020 Д2 Арсенал Беларусь 23 4
2021 Д2 Арсенал Беларусь 30 8
2022 Д1 Арсенал Беларусь 21 2
2023 Д2 Арсенал Беларусь 18 7

Крыніцы

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya