Юрый Сяргеевіч Лавец
Юрый Лавец (нар. 11 ліпеня 1996) — беларускі футбаліст, паўабаронца дзяржынскага «Арсенала». Клубная кар’ераВыхаванец клуба «Мінск», дзе з 2013 года пачаў выступаць за дубль. У 2015 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды «Мінска», але так і не дэбютаваў за яе. У ліпені 2016 года быў аддадзены ў арэнду мінскаму «Тарпеда»[3], дзе замацаваўся ў асноўным складзе. У снежні 2016 года перайшоў у «Тарпеда» на рэгулярнай аснове. У сезоне 2017 прыняў удзел ва ўсіх 30 матчах каманды ў Першай лізе. У пачатку 2018 года «Тарпеда» атрымала месца ў Вышэйшай лізе, аднак паўабаронца з-за траўмы прапусціў пачатак сезона, пазней стаў выступаць за дубль. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 2 чэрвеня 2018 года, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з брэсцкім «Дынама» (1:1). У жніўні 2018 года быў аддадзены ў арэнду ў «Чысць», дзе стаў рэгулярна гуляць у стартавым складзе. У студзені 2019 года пакінуў «Тарпеда»[4]. У пачатку 2019 года далучыўся да дзяржынскага «Арсенала». У якасці іграка стартавага складу дапамог камандзе выйсці ў Першую лігу. У студзені 2020 года перайшоў у шведскі клуб «АФК Эскільстуна»[5]. Паспеў згуляць за каманду ў Кубку Швецыі, а ў красавіку 2020 года з-за прыпынення чэмпіянату Швецыі вярнуўся ў «Арсенал», дзе зноў стаў іграком асновы. У пачатку 2021 года праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі», але беспаспяхова[6] і ў выніку пачаў сезон 2021 у «Арсенале». У ліпені 2021 года пакінуў «Арсенал» і падпісаў кантракт са «Славіяй»[7], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2021 года падоўжыў пагадненне з мазырскім клубам[8]. У лістападзе 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Славію»[9]. У лютым 2023 года стаў іграком «Гомеля»[10]. Гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды. У ліпені 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў гомельскі клуб[11] і хутка далучыўся да расійскага «Спартака» з Кастрамы[12]. Пакінуў «Спартак» у лістападзе 2023 года[13]. У лютым 2024 года вярнуўся ў дзяржынскі «Арсенал»[14] Міжнародная кар’ера31 мая 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, правёўшы на полі другі тайм таварыскага матча супраць Расіі (0:7). Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Грамадзянская пазіцыяПасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[15]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia