Асобіна (Буда-Кашалёўскі раён)
Асо́біна[1] (трансліт.: Asobina, руск.: Особино) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Камунараўскага сельсавета. Побач размешчана радовішча суглінкаў (распрацоўваецца малым прадпрыемствам «Макаўе»). ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 18 км на паўднёвы ўсход ад Буда-Кашалёва, 5 км ад чыгуначнай станцыі Уза (на лініі Жлобін — Гомель), 22 км ад Гомеля. ГідраграфіяНа поўначы меліярацыйны канал. Транспартная сеткаНа шаше Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад (па абодва бакі шашы), да цэнтра якой з усходу далучаецца ледзь выгнутая вуліца. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як вёска ў Рудзянецкай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні. Па перапісу 1897 года размяшчаліся хлебазапасны магазін і вятрак. У 1909 годзе 1090 дзесяцін зямлі, млын. У 1926 годзе дзейнічалі паштовае аддзяленне, школа. З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Асобінскага сельсавета Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі. У 1929 годзе 37 габрэйскіх сем'яў з Уваравіч перасяліліся ва ўрочышча Асобіна, дзе для іх было вылучана 305 га землі. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Бранявік», працавалі артэлі па здабычы торфу і вятрак. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 12 двароў. У баях каля вёскі загінулі 8 савецкіх салдатаў (пахаваны ў брацкай магіле на могілках). На фронце загінулі 36 жыхароў вёскі. У 1959 годзе. Цэнтр міжгаспадарчага аб'яднання «Асобіна». НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia