Падсямёнаўка
Падсямёнаўка[1] (трансліт.: Padsiamionaŭka, руск.: Подсемёновка) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Камунараўскага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 19 км на паўднёвы ўсход ад Буда-Кашалёва, 6 км ад чыгуначнай станцыі Уза (на лініі Жлобін — Гомель), 21 км ад Гомеля. Транспартная сеткаПобач шаша Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай амаль просталінейнай, блізкай да шыротнай арыентацыі вуліцы. Забудова драўляная сядзібнага тыпу. ГісторыяЗаснавана ў XIX стагоддзі перасяленцамі пераважна з вёскі Сямёнаўка (цяпер вёска Калініна). У 1926 годзе ў Асобінскім сельсавеце Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі. У 1929 годзе арганізаваны калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 19 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе міжгаспадарчага прадпрыемства «Асобіна» (цэнтр — пасёлак Камунар). Да 17 лістапада 1980 года пасёлак уваходзіў у склад Калінінскага сельсавета[2]. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia