Камунар (Буда-Кашалёўскі раён)
Камуна́р[1] (трансліт.: Kamunar, руск.: Коммунар) — аграгарадок (да 2009 г. пасёлак[2]) у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр Камунараўскага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеАграгарадок Камунар знаходзіцца за 27 км на паўднёвы ўсход ад Буда-Кашалёва, 29 км на паўночны захад ад Гомеля, 4 км ад чыгуначнай станцыі Уза (на лініі Жлобін — Гомель). Праект забудовы выкананы ў 1968 годзе Гомельскімі абласнымі праектнымі майстэрнямі інстытута «Белдзяржпраект». Пасёлак кампактны, з дзвюх узаемна перпендыкулярных вуліц, на скрыжаванні якіх — плошча. Значную частку жылой забудовы складаюць каменныя 2-5-павярховыя будынкі. Па выніках рэспубліканскага конкурсу 1967 года забудова пасёлка ўдастоена дыплома 3-й ступені. ГісторыяЗаснаваны напачатку 1920-х гадоў, на былых памешчыцкіх землях, перасяленцамі з суседніх вёсак, якія стварылі камуну імя К. Маркса. У 1929 годзе арганізаваны калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 8 жыхароў мястэчка. Пасёлак у 1967 годзе атрымаў назву Камунар. У ліпені 1967 года ў склад пасёлка ўключаны пасёлкі Высокі і Папаратны[3]. З 28 чэрвеня 1973 года цэнтр Камунараўскага сельсавета Буда-Кашалёўскага раёна[4]. Гомельская птушкафабрыка. Размешчана дапаможная гаспадарка Узаўскага камбіната хлебапрадуктаў, Палац культуры, універмаг, сталовая, камбінат бытавога абслугоўвання, гасцініца, сярэдняя школа, інтэрнат, дзіцячы сад-яслі, лякарня, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, швейная майстэрня, 2 крамы. У аграгарадку дзейнічае птушкафабрыка РУП «Беларуснафта-Асобіна»[5]. Транспартная сеткаПобач (за 1 км) шаша Доўск — Гомель (траса М8). Дарогамі аграгарадок Камунар злучаны са станцыяй Уза, вёскамі Блюдніца, Асобіна, пасёлкам Красін і іншымі населенымі пунктамі. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia