Астражанскі сельсавет
Астража́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Астражанка. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лельчыцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лельчыцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Лельчыцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў Мазырскім раёне. 12 лістапада 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Буйнавіцкага сельсавета[1]. СкладНа момант скасавання сельсавет налічваў 6 населеных пунктаў:
НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 443 чалавекі[2], з іх 98,0 % — беларусы, 1,6 % — рускія[3]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia