Сіманіцкі сельсавет
Сі́маніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. — вёска) Сіманічы. Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лельчыцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лельчыцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Лельчыцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 17 снежня 1959 года ў склад сельсавета з Лельчыцкага сельсавета перададзена вёска Дубраўкі[1]. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў Мазырскім раёне. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1094 чалавекі[2], з іх 97,8 % — беларусы, 1,2 % — украінцы, 0,6 % — рускія[3]; паводле перапісу 2019 года — 847 чалавек[4]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia