Дзяржынскі сельсавет (Лельчыцкі раён)
Дзяржы́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Дзяржынск (да 1931 года — вёска Радзілавічы). Утвораны 25 снежня 1930 года як Радзілавіцкі (Радзівілавіцкі) сельсавет у складзе Тураўскага раёна шляхам вылучэння з Букчанскага сельсавета. 11 лістапада 1931 года перайменаваны ў Дзяржынскі, цэнтр перанесены ў вёску Дзяржынск. З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Тураўскага раёна Мазырскай акругі, з 15 студзеня 1938 года — у Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у Гомельскай вобласці. Пасля скасавання Тураўскага раёна з 17 красавіка 1962 года ў складзе Лельчыцкага раёна. З 25 снежня 1962 па 6 студзеня 1965 года — у Мазырскім раёне. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 812 чалавек[1], з іх 99,5 % — беларусы[2]; паводле перапісу 2019 года — 600 чалавек[3]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia