Галёнка

Галёнка чалавека

Галё́нка (ст.-слав: голѣнь[1]; лац.: crus) — аддзел канцавіны ў жывёл[2].

У членістаногіх галёнка — членік нагі, які рухома злучаны са сцягномнасякомых) або з каленным членікам (у павукападобных) і нясе на канцы лапку, звычайна членістую. У земнаводных і наземных пазваночных галёнка — частка задняй канцавіны паміж сцягном і ступнёй[2].

У чалавека

Шкілет галёнкі прадстаўлены вялікай і малой галёнкавымі касцямі. У чалавека гэтыя косці сучленены і амаль на ўсім працягу злучаны міжкасцявой перапонкай, а ўнізе — звязкамі[2].

Цягліцы галёнкі дзеляцца на групы: пярэднюю (разгінальнікі ступні і пальцаў), вонкавую (згінальнікі ступні, якія адводзяць і варочаюць яе вонкі) і заднюю (згінальнікі пальцаў, ступні і галёнка). Інервуецца галёнка вялікагалёначным і малагалёнкавым нервамі. Яе кровазабеспячэнне забяспечваецца галінамі падкаленнай артэрыі. Адток крыві ажыццяўляецца па вялікай і малой падскуравым і глыбокім вялікагалёначным венам[2].

Крыніцы

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya