Асінаўка (Палескі сельсавет)
Асі́наўка[1] (трансліт.: Asinaŭka, руск.: Осиновка) — былая вёска ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіла ў склад Палескага сельсавета. ГеаграфіяЗнаходзілася за 30 км на паўночны ўсход ад горада Чачэрск, 67 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Гомель — Жлобін), 95 км ад Гомеля. Стаяла на рацэ Проня. Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Рудня Барталамееўская — Чачэрск. Планоўка складалася з выгнутай, амаль мерыдыянальнай вуліцы, якая перасякалася невялікай прамалінейнай вуліцай. Забудова рэдкая, драўляная, сядзібнага тыпу. ГісторыяПаводле пісьмовых крыніц вядомая з XVIII стагоддзя як паселішча ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1926 годзе меліся паштовы пункт і школа. З 8 снежня 1926 года да 30 снежня 1927 года цэнтр Асінаўскага сельсавета Чачэрскага раёна Гомельскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Пераможца», працавалі кузня і смалаварня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты стварылі ў вёсцы свой апорны пункт, разгромлены партызанамі. У лістападзе 1942 года карнікі спалілі вёску і забілі 36 жыхароў. 64 жыхары загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года ўваходзіла ў склад саўгаса «Сож» (цэнтр — вёска Сідаравічы). Да 28 кастрычніка 1991 года ўваходзіла ў склад Сідаравіцкага сельсавета (у 1927—1980 гадах — Рудня-Барталамееўскі сельсавет). У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары пераселены ў 1992 годзе ў чыстыя месцы. Насельніцтва
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia