Артэрыяльная гіпертэнзія
Артэрыяльная гіпертэнзія (АГ, Гіпертанія) — устойлівае падвышэнне сісталічнага артэрыяльнага ціску ≥140 мм рт. сл. і/ці дыясталічнага артэрыяльнага ціску ≥ 90 мм рт.сл. у асоб, якія не прымалі гіпатэнзіўную тэрапію[3].Артэрыяльная гіпертэнзія можа быць першаснай (калі яе этыялогія невядома, так званая "эсэнцыяльная гіпертэнзія") і другасная (выкліканая захворваннямі нырак, збоямі у рабоце эндакрыннай сістэмы, каарктацыяй аорты і іншымі прычынамі).[4] Эсенціальная артэрыяльная гіпертэнзія складае 90-95 % выпадкаў АГ. У астатніх выпадках дыягнастуюць другасныя, сімптаматычныя артэрыяльныя гіпертэнзіі: нырачныя (нефрагенныя) 3-4 %, эндакрынныя 0,1-0,3 %, гемадынамічныя, неўралагічныя, стрэсавыя, абумоўленыя прыёмам некаторых рэчываў і АГ цяжарных, пры якіх павышэнне ціску крыві з'яўляецца адным з сімптомаў асноўнага захворвання. Ад ускладненняў хваробы ўзнікаюць сардэчная астма , кровазліццё ў мозг (інсульт) і нырачная недастатковасць , параліч аднаго з бакоў цела і гіпертанічны крыз . АГ зарэгістравана прыкладна ў 1 млрд. чалавек ва ўсім свеце[5]. У 2009 г. павышаны ціск мелі 1,3 млн жыхароў Беларусі[6]. Фактары рызыкіДа фактараў высокай рызыкі развіцця ішэмічнай хваробы сэрца адносяць цукровы дыябет, хранічныя захворванні нырак, пашкоджанні сонных і перыферычных артэрый, анеўрызму брушной аорты, рызыка па шкале Фрамінгейма больш за 10%.[4] Таксама хваробе спрыяе паленне, нервовае напружанне, страх, няўпэўненасць і нявырашаны ўнутраны канфлікт, залішні шум і гучная музыка, тлустая, салёная і вострая ежа, маларухомы лад жыцця . ПраявыПры пачатковай ступені хваробы назіраецца галаўны боль, пачашчанае сэрцабіцце i адчуванне цяжкасці ў патыліцы . Пры ўстойлівай ступені з'яўляецца галавакружэнне, боль у вобласці сэрца, «аняменне» рук i ног, мільганне «мушак» перад вачыма, пагаршаецца зрок. Таксама адзначаецца разлад сну , хуткая стамляльнасць i раздражняльнасць. У трэцяй ступені хваробы ўзнікае млоснасць i слабасць, ацёкі і задышка[7]. ЛячэннеАсноўнай мэтай лячэння хворых АГ з'яўляецца максімальнае зніжэнне смяротнасці і рызыкі развіцця ўскладненняў, а таксама палепшанне якасці жыццця. Таму лічыцца неабходным паніжэнне артэрыяльнага ціску да аптымальнага ўзроўню:
Для лячэння АГ ужываюцца шматлікія групы прэпаратаў: дыўрэтыкі, α- і β- адрэнергічныя блакатары, блакатыры кальцыевых каналаў, інгібітары АПФ, антаганісты рэцэптараў ангіятэнзіна II і іншыя анцігепертэнзіўныя прэпараты. Абсалютнай большасці пацыентаў для адэкватнага кантролю АЦ паказана назначэнне камбінацыі анцігіпертэнзіўных прэпаратаў. Важным з'яўляецца таксама дасягненне адваротнага развіцця абумоўленных АГ змен з боку сардэчна-сасудзістай сістэмы (гіпертрафіі левага страўнічка, фіброзу сасудзістай сценкі і пратэінурыі).[4] Прадухіленне хваробыПрадухіленне хваробы ўлучае адмаўленне палення і ўжывання спіртовых напояў, устойлівы расклад працы і адпачынку , 9-гадзінны начны сон і дзённы сон на працягу 1,5 гадзіны, жвавы адпачынак у выхадныя дні і паўсядзённае размінанне, змяншэнне ўжывання жывёльных тлушчаў і тлустага мяса (найперш свініны), выключэнне багатай на халестэрын ежы (смятана, ікра, курыны жаўток, мазгі, масла, ныркі, печань і смятана) і абмежаванне спажывання солі 4 грамамі ў суткі. Таксама мэтазгодна спажываць ежу, багатую на ёд (кальмары, крабы, крыветкі і марская капуста), калій (гародніна, какава, садавіна і ягады) і магній (гарох, Пасяўны гарох, інжыр, кукуруза, курага, разынкі, соя, фасоля і фінікі). Класіфікацыя ўзроўняў артэрыяльнага ціску ў асоб сталей за 18 год
У выпадку, калі сісталічны і дыясталічны ціск адпавядаюць розным ступеням цяжкасці гіпертэнзіі, узровень артэрыяльнага ціску адносяць да больш высокай катэгорыі. [4]Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia