Ашмянцы (Мінскі раён)
Ашмя́нцы[1] (трансліт.: Ašmiancy, руск.: Ошмянцы) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Папярнянскага сельсавета. Да 20 студзеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Сёмкаў-Гарадоцкага сельсавета[2]. НазваНазва Ашмянцы — другаснага паходжання, ад назвы мястэчка Ашмяны, у Ашмянцах у пэўны гістарычны час пасяліліся перасяленцы "ашмянцы". З таго ж часу і назва былога паселішча "Дайнава" побач на поўначы ад Ашмянцаў (цяпер не існуе, было каля Касыні). Ля Дайнавы — былі Мерачы (таксама цяпер не існуюць). Гэта ўсё тапанімічныя сведчанні перасялення з захаду ва ўсходні бок (Мерач — літоўскае Мяркіне, Дайнава — назва рэгіёна, дадзеная ад адной з назваў яцвягаў), верагодна ў XV стагоддзі. У гэтым рэгіёне пад Мінскам дастаткова і іншых тапанімічных пацверджанняў гэтага — адыменных тапонімаў тыпу Боўблі, Лабэншчына, Табары і інш. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia