Чучаны
Чучаны́[1] (трансліт.: Čučany, руск.: Чучаны) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Вяча. Уваходзіць у склад Папярнянскага сельсавета. Месціцца за 5 км на поўнач ад Мінска. НазваНазва Чучаны мае значэнне «зроблены спехам, неахайна»[2]. Гісторыя![]() ![]() У 1600 годзе сяло маёнтка Гарадок, уласнасць Б. Саламярэцкага, у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1730 годзе вёска, 7 двароў, 19 жыхароў мужчынскага полу, уласнасць І. Язерскага. Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1800 годзе ў Мінскім павеце, 12 двароў, 81 жыхар, уласнасць Адама Хмары. У 1858 годзе вёска, 41 душа мужчынскага полу, уласнасць Г. Хмары. У 1897 годзе вёска ў Сёмкава-Гарадоцкай воласці Мінскага павета, 23 двары, 106 жыхароў, царква. У 1917 годзе ў вёсцы 33 двары, 240 жыхароў; на хутары двор, 9 жыхароў. У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У ліпені 1919 — ліпені 1920 года вёска была пад акупацыяй Польшчы. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Сёмкаў-Гарадоцкім сельсавеце Заслаўскага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930). З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй, загінулі 20 жыхароў. З 8 лютага 1959 года ў Мінскім раёне. З 20 студзеня 1960 года ў Заслаўскім сельсавеце[3]. З 9 жніўня 1979 года ў Папярнянскім сельсавеце[4]. Насельніцтва
Славутасці![]()
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia