Баброўшчына (Гарадоцкі раён)
Бабро́ўшчына[1] (трансліт.: Babroŭščyna, руск.: Бобровщина) — вёска ў Беларусі, ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Даўгапольскага сельсавета. ГісторыяУ канцы XVIII стагоддзя вядомая як дзяржаўная ўласнасць у Гарадоцкім павеце Полацкай губерні Расійскай імперыі. У першай палове XIX стагоддзя ўваходзіла ў склад маёнтка Мошнікі Селішчанскага староства, у канцы XIX — пачатку XX стагоддзя ў складзе Селішчанскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. З 15 лютага 1923 года Баброўшчына ў Гарадоцкай воласці Віцебскай губерні. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Іванаўскім (з 1919 года — Пралетарскім) сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі. У 1930-я гады ў Баброўшчыне быў створаны калгас «Чырвоная Баброўшчына». Станам на 1999 год вёска ўваходзіла ў склад саўгаса «Іванаўка». З 1997 года, у сувязі са скасаваннем Пралетарскага сельсавета, вёска ў складзе Даўгапольскага сельсавета Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia