Балашы (Мядзельскі раён)
Балашы́[1] (трансліт.: Balašy, руск.: Балаши) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Нарацкага сельсавета. ГісторыяУ 1904 г. вёска Занарачанскай воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні, 155 жыхароў; працавала царкоўна-прыходская школа, у якой у 1896-97 навучальным годзе вучыліся 13 хлопчыкаў. У 1908 г. вёскі Балашы 1-я (6 двароў, 97 жыхароў) і Балашы 2-я (2 двары, 33 жыхары). З 12.10.1940 г. у Шэметаўскім сельсавеце Свірскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей, з 31.08.1959 г. Мядзельскага раёна, з 20.01.1960 г. Мінскай вобласці, з 05.08.1954 г. у Сырмежскім сельсавеце. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы працавала пачатковая школа. З 1973 вёска ў складзе калгаса імя Калініна (цэнтр — вёска Старлыгі). У 2004 годзе Балашы былі перададзены з Сырмежскага сельсавета ў склад Нарацкага сельсавета[2]. Насельніцтва
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia