Рыдупля
Рыду́пля[1] (трансліт.: Ryduplia, руск.: Ридупля) — хутар у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Нарацкага сельсавета. У 2004 годзе Рыдупля была перададзена са Свірскага сельсавета ў склад Нарацкага сельсавета[2]. НазваНазва Рудупля (пазнейшае Рыдупля) ад назвы ракі, якая працякае праз паселішча і ўцякае справа ў Мядзелку. Больш ранняя форма назвы, адлюстраваная на шэрагу ранейшых картаў, — Рудупля. Назва балцкага паходжання, адпачатная балцка-літоўская форма *Rud-upė, ад літоўскага rudas «руды, цёмна-жоўты», upė «рака». Гідранімічныя аналагі — літоўскія рачныя назвы тыпу Rud-upė, Rudė, Rudesa, Rudija[3]. На ўсходзе старабалцкай тэрыторыі — балцкія рачныя назвы тыпу Рудзея, таксама Рыдага, Рудамея (< Raud-ag-a, *Raud-am-a, ад аднакарэннага raudas «чырвоны, чырванаваты»)[4]. У мікрарэгіёне паміж азёрамі Нарач, Свір і верхнім цячэннем ракі Страча на поўначы мяркуецца канцэнтрацыя рэчак з балцкай «рудой» назвай. Перакладная (ад таго ж *Rud-upė) назва «Чырвоны ручай» у прытока Страчы (цячэ праз паселішча Чырвоны Ручай), які выцякае адразу на поўначы ад вытокаў Рудуплі. Назва другой захавалася на поўдні ад Рудуплі ў назве паселішча Рудзікля (каля Шэметава) на рэчцы-прытоку ракі Вялікі Перакоп. Пашыральнік -kl- вядомы ў літоўскім назва- і словаўтварэнні, з ім утвораныя літоўскія гідронімы тыпу Skarokla (возера), Kruteklis, Krokiklis (рэкі)[5]. Назва значыць «Рудая рака». Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia