Баравыя (Мядзельскі раён)
Баравы́я[1] (трансліт.: Baravyja, руск.: Боровые) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Нарачанскага сельсавета. ГісторыяУ 1868 г. вёска Занарачанскай воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні, 6 двароў, 76 жыхароў. У 1904 г. налічвала 88 жыхароў. У 1935—1936 гг. вяскоўцы ўдзельнічалі ў Нарачанскім выступе рыбакоў. З 12.10.1940 г. у Шэметаўскім сельсавеце Свірскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей, з 05.08.1954 г. у Сырмежскім сельсавеце, з 31.08.1959 г. Мядзельскага раёна, з 20.01.1960 г. Мінскай вобласці, з 25.02.1971 г. у Нарачанскім курортна-пасялковым Савеце. Насельніцтва
ІнфраструктураНа паўночнай ускраіне вёскі, на беразе возера Нарач размешчаны санаторый «Баравое» (адкрыты ў 1974 г.), дзіцячы санаторый (адкрыты ў 1979 г.). На захадзе, на беразе возера, знаходзіцца дзіцячы лагер «Зубраня» (адкрыты ў 1969 г.) з сярэдняй школай. У санаторыі «Баравое» і ў лагеры «Зубраня» працуюць кінаўстаноўкі, аддзяленні сувязі, 2 крамы. Каля вёскі знаходзіцца таксама пансіянат «Буслік». Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia