Балгарскі алфавіт
Балга́рскі алфаві́т — кірылічны алфавіт балгарскай мовы. Уключае 30 літар — у параўнанні з рускім (самым падобным з балгарскім), у ім няма літар Ы, Э і Ё:
Найбольш істотныя адрозненні балгарскага алфавіта ад рускага заключаюцца ў тым, што:
ГісторыяБалгарская стала ў VIII стагоддзі першай пісьменнай славянскай мовай, пры гэтым для запісу выкарыстоўвалася глаголіца. Пазней глаголіца была заменена кірыліцаю. ![]() Уведзены ў Расіі ў 1708 грамадзянскі шрыфт быў прыстасаваны да балгарскай мовы к канцу XVIII стагоддзя. Пазней ужываліся розныя варыянты кірылічнага алфавіта, а к 1870 году найбольш распаўсюджаным стаў алфавіт з 32 літар, прапанаваны Марынам Дрынавым. Рэформа 1945 года адмяніла дзве літары, яць Ѣ [æː] (т. зв. «Е двойно» — «Е двайное») і юс вялікі Ѫ [ɔ̃] («голям юс»). Яць быў заменен на я ці е, што стварыла яцеву граніцу, юс вялікі — на ъ. Рэформа 1945 года выключыла таксама літары ъ і ь на канцы слоў (у адрозненне ад рускай дарэформеннай арфаграфіі, дзе нямым быў толькі канцавы ъ, у балгарскай пісьменнасці нямым быў і ь, бо канцавыя зычныя зацвярдзелі: градъ — сучасн. град, царь — сучасн. цар). Практычная транскрыпцыя на рускую мовуПры перадачы балгарскіх імён уласных (перш за ўсё імён і тапонімаў) на рускую мову выкарыстоўваюцца наступныя правілы[1]. Усе літары, акрамя «й, щ, ъ, ь» застаюцца без змен: Владая, Ясеновец, Гложене.
Акрамя таго, пры перадачы геаграфічных назваў, якія складаюцца з некалькіх слоў, усе словы пішуцца з вялікай літары і праз злучок. Напрыклад: Царев дол → Царев-Дол.
Для правільнай транскрыпцыі на беларускую мову неабходна ведаць месца націску. Націск у балгарскай мове рухомы і можа не супадаць з інтуітыўным для носьбітаў беларускай мовы. РаманізацыяГл. таксамаЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia