Баляслаў Іосіфавіч Шаціла
Балясла́ў Іо́сіфавіч Шаці́ла (4 лютага 1919, вёска Горкі — 29 верасня 2009, Мінск, Беларусь) — савецкі беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр фінансаў Беларускай ССР (1965—1990). Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. Член Прэзідыума Савета Міністраў БССР. Член ЦК КПБ. Заслужаны эканаміст БССР. БіяграфіяНарадзіўся ў сялянскай сям’і. Працоўную дзейнасць пачаў у 1939 годзе пасля заканчэння Гомельскага фінансава-эканамічнага тэхнікума. У фінансавай сістэме прапрацаваў больш як 50 гадоў і прайшоў шлях ад кантралёра-рэвізора КРУ па Крычаўскім раёне Магілёўскай вобласці да міністра фінансаў БССР. 23 чэрвеня 1941 года быў мабілізаваны ў РСЧА і пакінуты для работы ў Крычаўскім райваенкамаце. У ліпені 1941 года ў сувязі з кантузіяй і хваробай быў эвакуяваны ў горад Тамбоў для лячэння. Пасля выздараўлення працаваў інспектарам па бюджэце райфінаддзела, сакратаром райвыканкама, загадчыкам рай- фінаддзела ў г. Знаменка Тамбоўскай вобласці. У лістападзе 1943 года пасля заканчэння курсаў савецка-партыйнага актыву ў Маскоўскай вобласці ён быў накіраваны на аднаўленне народнай гаспадаркі ў Гомельскую вобласць, назначаны загадчыкам Навабеліцкага райфінаддзела Гомеля. З 1965 па 1990 год — міністр фінансаў Беларускай ССР. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. УзнагародыЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia