Бандары (Дзятлаўскі раён)
Бандары́[1] (трансліт.: Bandary, руск.: Бондари) — вёска ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Жукоўшчынскага сельсавета. ГеаграфіяВёска знаходзіцца за 27 км на поўнач ад Дзятлава, на рацэ Нёман, на беразе невялікага возера Войтава Яма, на захадзе мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе, далей цераз Гезгалы, па шашы Ліда—Дзятлава. Непадалёк праходзіць чыгунка Ліда—Баранавічы, на супрацьлеглым беразе знаходзіцца станцыя Нёман. Дзве прамалінейныя вуліцы сыходзяцца на ўсходняй ускраіне і забудаваны двухбакова драўлянымі сядзібамі. ГісторыяВопіс парафій Лідскага дэканата 1784 года згадвае вёску Бандары ў складзе Беліцкай парафіі, як уласнасць князя Караля Радзівіла ў дзяржанні Статкевіча, генерал-маёра літоўскіх войскаў[2]. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У 1865 годзе ў Лідскім павеце Віленскай губерні, 74 душы мужчынскага полу. У 1897 годзе ў Беліцкай воласці. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы, з 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia