Глушыца (Дзятлаўскі раён)
Глушы́ца[1] (трансліт.: Hlušyca, руск.: Глушица) — вёска ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Жукоўшчынскага сельсавета. 1 гаспадарка, 1 жыхар (2015). ГеаграфіяВёска знаходзіцца за 23 км на поўдзень ад Дзятлава. Абкружана лесам, на паўднёвы ўсход ад вёскі — сістэма меліярацыйных каналаў. Транспартная сувязь па мясцовай дарозе, далей — па дарозе Ліда—Дзятлава. ГісторыяВопіс парафій Лідскага дэканату 1784 года згадвае, што ў той час гасцінец да Наваградка ішоў пушчай ад перавозу цераз Нёман праз вёску Руда да трушчобы пад назвай Глушыца, дзе меўся малы не балоцісты брод і дрэнны масток, а далей дарога пясчаная і няроўная вяла пушчай, за дзве мілі знаходзілася мяжа парафіі Беліцкай і Дзятлаўскай[2]. У 1897 годзе 1 двор, 23 жыхары, паселішча ў Беліцкай воласці Лідскага павета Расійскай імперыі. Побач знаходзілася лясная вартоўня ва ўладаннні Малькоўскага. З сакавіка 1921 — у складзе Польшчы, у Беліцкай гміне Лідскага павета. У 1923 годзе засценак, 4 двары, 24 жыхары. З лістапада 1939 — у БССР, з 12.10.1940 — у Гезгальскім сельсавеце Дзятлаўскага раёна. У 1940 годзе тут было 15 двароў, 81 жыхар. З канца чэрвеня 1941 да сярэдзіны ліпеня 1944 пад нацысцкай акупацыяй. Акупанты загубілі 2 вяскоўцаў, на фронце загінуў 1 жыхар. З 16.7.1954 — у Нагародавіцкім сельсавеце. У 1959 годзе налічвалася 48 жыхароў. З 25.12.1962 па 6.1.1965 — у Лідскім раёне. З 11.2.1972 — у Стрэльскім, з 12.11.1973 — у Жукоўшчынскім сельсавеце. У 1996 годзе ў вёсцы 3 гаспадаркі, 6 жыхароў. ДэмаграфіяДынаміка насельніцтва: ![]() Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia