Барскія канфедэраты
«Барскія канфедэраты» (фр.: Les confédérés de Bar, польск.: Konfederaci barscy) — празаічная драма на французскай мове ў 5 актах, напісаная Адамам Міцкевічам у 1835—1836 гадах для парыжскай сцэны[1]. Драма складалася з пяці актаў, але захаваліся толькі два першыя акты. Захаваныя I і II акты былі апублікаваны пасмяротна сынам паэта Уладзіславам Міцкевічам у: «Drames polonаіs», Parіs 1867 і «Melanges posthumes», Parіs 1872. польская вершаваны пераклад аўтарства Аўгуста Алізароўскага ўпершыню быў прадстаўлены ў Кракаве 1 студзеня 1872. Сярод празаічных перакладчыкаў драмы на польскую мову: Пётр Хмялёўскі, Юзаф Каленбах, Ян Каспровіч і Артур Гурскі. У драме прадстаўлены эпізод Барскай канфедэрацыі з 1772 года: захоп Вавеля атрадам канфедэратаў пад камандаваннем французскага палкоўніка Клода Габрыэля дэ Шуазі. Таксама Міцкевіч свабодна ўводзіць у дзеянне драмы вобразы Казіміра Пуласкага і ксяндза Марка Яндаловіча. Сюжэт гэтай драмы точыцца вакол інтрыгі двух персанажаў: ваяводы (спрыяў канфедэрам канфедэратаў) і яго дачкі — графіні, якая была каханнем юнацтва Пуласкага. Бібліяграфія
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia