Партрэт Уладзіслава Дамініка Астрожскага (Стробель, 1630—1636)
Партрэт Уладзіслава Дамініка Заслаўскага, князя Заслаўскага, намаляваны прыдворным мастаком польскага караля Барталамеем Стробелем. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Партрэт напісаны пасля атрымання Уладзіславам Дамінікам пасады канюшага вялікага кароннага[1], таму верагодным годам стварэння партрэту з’яўляецца 1636[1]. ГісторыяПаходзіць з калекцыі Радзівілаў у Нясвіжы (№ 76, 244; да 1941). Захоўваўся ў Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР да 1941 года, фондах Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (з 1948), у Дзяржаўным музеі БССР (з 1957 да 1968)[1]. Рэстаўрыраваны ў Дзяржаўным Рускім музеі А. Б. Брындаравым у 1969—1975 гадах у Ленінградзе[1]. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі (Мінск)[1]. АпісаннеПа сцвярджэнні Н. Ф. Высоцкай Уладзіслаў Дамінік паказаны ў шведскім строі, моду на які ўвёў Уладзіслаў IV (1632-48)[1], але В. М. Бялявіна мяркуе, што касцюм князя Заслаўскага пашыты па прыдворнай модзе 1630-х гадоў французскага караля Людовіка XIII[2]. Уладзіслаў Дамінік апрануты ў касцюм з карычнева-сярэбранай парчы. Полы пурпуэна , проразі шырокіх рукавоў, праз якія бачна кашуля, бакавыя швы нагавіц аблямаваны вузкім шлякам, вышытым шоўкам і залатой ніткай, над паяском перахватам пасярэдзіне грудзей прымацаваны карчыневы шаўковы бант-разетка. Яшчэ два банты прышыты да паяска пурпуэна. Нагавіцы-брыджы завужаны да каленяў, а ніз штанін упрыгожаны парчовай стужкай з бантам, з-пад якой на адвароты ботаў спускаюцца карункі[2]. Па тагачаснай модзе пурпуэн зашпілены зверху толькі да паяска-перахвата, яго полачкі разышліся, і праз гэты трохвугольнік бачна светла-блакітная шаўковая кашуля з вышыўкай на грудзях. Касцюм дапоўнены вялікім адкладным каўняром з брабанцкіх карункаў , якія закрываюць плечы і спускаюцца на пышныя рукавы з шырокімі карункавымі манжэтамі-раструбамі[2]. На нагах Астрожскага светла-бэжавыя боты мушкецёрскага тыпу з мяккімі халявамі і вялікай фігурнай чатырохпялёсткавай накладкай на пад’еме, праз якую праходзіць раменьчык са спражкай, што прымацоўвае да ботаў шпоры, якія ў гэтым касцюме нясуць дэкаратыўную функцыю. Насок у ботаў усечана-тупы. Завяршае касцюм чорны з аксаміту капялюш з шырокімі палямі і плюмажам са страўсавых пер’яў[2]. Прычоска ў Януша таксама па модзе таго часу пры двары Людовіка XIII: завітыя валасы ляжаць на плячах[2]. Выстаўкі
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia