Баршчэўнік
Баршчэ́ўнік[1] (Heracleum) — род кветкавых раслін сямейства парасонавых. АпісаннеДвух- або шматгадовыя травяністыя расліны з тоўстым прамастойным галінастым сцяблом вышынёй да 5—6 м. Лісце чаргаванае, трайчастае, перыстае або двойчыперыстае. Кветкі дробныя, белыя, зеленавата-жоўтыя, ружовыя, у складаных парасоніках. Плод — яйцападобны або адваротнаяйцападобны плоскі віслаплоднік. ПашырэннеАдрозніваецца каля 70 відаў. Пашыраны ва ўмеранай і субтрапічнай зонах Еўропы, Азіі і Паўночнай Амерыкі. На тэрыторыі Беларусі 2 дзікарослыя — баршчэўнік сібірскі (Heracleum sibiricum), нар. назвы баршаўка, бядрыца, баршч[2] і баршчэўнік звычайны (Heracleum sphondylium); каля 10 інтрадукаваных відаў, з якіх найбольш вядомы баршчэўнік Сасноўскага (Heracleum sosnowskyi). ВыкарыстаннеКармавыя, лекавыя, дэкаратыўныя, харчовыя, меданосныя і эфіраалейныя расліны. Сок большасці відаў, асабліва баршчэўніка Сасноўскага выклікае дэрматыты. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia