Барыс Іванавіч Коўзан

Барыс Іванавіч Коўзан
руск.: Ковзан Борис Иванович
Дата нараджэння 7 красавіка 1922(1922-04-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 жніўня 1985(1985-08-31) (63 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў Ваенна-паветраныя сілы СССР і Ваенна-паветраныя сілы
Гады службы 19391958
Званне палкоўнік
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны Ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За баявыя заслугі» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «За абарону Ленінграда» медаль «За абарону Масквы» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «Ветэран працы» юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту» юбілейны медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» медаль «У памяць 250-годдзя Ленінграда»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Барыс Іванавіч Ко́ўзан[1] (7 красавіка 1922, горад Шахты, Растоўская вобласць — 31 жніўня 1985, Мінск, БССР) — ваенны лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1943). Адзіны лётчык-знішчальнік, які здзейсніў у паветраных баях 4 тараны[1][2].

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Шахты (Растоўская вобласць Расіі). Скончыў 8 класаў школы ў Бабруйску. З 1939 года ў Чырвонай Арміі. У 1940 годзе скончыў Адэскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў. Праходзіў службу ў 160-м знішчальным авіяцыйным палку Беларускай асобай ваеннай акругі. У час Вялікай Айчыннай вайны з верасня 1941 года на фронце. За час вайны Б. Коўзан выканаў 360 баявых вылетаў, правёў 170 паветраных баёў, збіў 28 самалётаў праціўніка. Быў неаднаразова паранены.

Пасля вайны Б. І. Коўзан працягваў службу ў авіяцыі. У 1954 годзе скончыў Ваенна-паветраную акадэмію і быў прызначаны начальнікам Разанскага аэраклуба ДТСААФ. З 1958 года палкоўнік Б. Коўзан у запасе. Жыў у Разані і працягваў працаваць начальнікам аэраклуба. З 1969 года жыў і працаваў у Мінску.

Памёр 31 жніўня 1985 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Паўночных могілках.

Узнагароды

Памяць

  • Мемарыяльная дошка ў Мінску на доме, у якім жыў Б. І. Коўзан.
  • У гонар Б. І. Коўзана названая адна з вуліц горада Бабруйск.
  • Пошта Расіі ў 2004 годзе выпусціла паштовую марку ў гонар Героя.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya