Барыс Андрэевіч Вількіцкі
Барыс Андрэевіч Вількіцкі (3 красавіка 1885, Пулкава — 6 сакавіка 1961) — рускі марскі афіцэр, гідрограф, геадэзіст, даследчык Арктыкі. Нарадзіўся ў сям’і беларускага шляхціча з Барысаўшчыны генерал-лейтэнанта Андрэя Іпалітавіча Вількіцкага. Закончыў Марскую акадэмію (1908). У 1913—1915 гг. начальнік гідраграфічнай экспедыцыі на караблях «Таймыр» і «Вайгач», што адкрыла Паўночную Зямлю, а затым наладзіла першае плаванне па Паўночным марскім шляху з Уладзівастока да Архангельска (1914—1915) і сабрала значныя картаграфічныя, акіяналагічныя і метэаралагічныя матэрыялы. З 1920 г. у эміграцыі ў Бельгіі. Імёнамі Вількіцкіх (бацькі Андрэя і сына Барыса) названыя праліў паміж Паўночнай Зямлёй і паўвостравам Таймыр і астравы ва Усходне-Сібірскім моры. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia