Андрэй Іпалітавіч Вількіцкі
Андрэй Іпалітавіч Вількі́цкі[3] (13 чэрвеня 1858, Барысаўскі павет, Мінская губерня — 11 сакавіка 1913, Санкт-Пецярбург) — рускі гідрограф, геадэзіст, палярны даследчык, генерал корпуса гідрографаў, начальнік Галоўнага Гідраграфічнага ўпраўлення ў 1907—1913 гадах[4][3]. ПаходжаннеАндрэй Вількіцкі нарадзіўся 1 (13) чэрвеня 1858 года ў сям’і двараніна Барысаўскага павета Мінскай губерні. БіяграфіяУ 1875 годзе пачаў службу на Балтыйскім флоце юнкерам. У 1877 годзе, пасля здачы экзаменаў спецыяльным юнкерскім класе Марскога корпуса, ён быў залічаны ў гардэмарыны. У верасні 1878 года Вількіцкі атрымоўвае свой першы афіцэрскі чын — мічман. У 1880 годзе скончыў Мікалаеўскую марскую акадэмію, спецыялізуючыся ў гідраграфіі. У 1887 годзе быў камандзіраваны на чале арктычнай Гідраграфічнай экспедыцыі ў Хайпудырскую губу і на архіпелаг Новая Зямля для вызначэння паскарэння сілы цяжару з дапамогай маятніка. Па выніках экспедыцыі быў узнагароджаны двума залатымі медалямі Рускага геаграфічнага таварыства. У 1894—1901 гадах праводзіў гідраграфічныя даследаванні ад вусця ракі Пячора да Енісея, у Енісейскім заліве і Обскай губе[4]. У 1907—1913 гадах кіраваў Галоўным гідраграфічным упраўленнем[3]. ПамяцьІмем Вількіцкага названыя мыс, ледавік, гара і заліў на архіпелагу Новая Зямля, востраў і астравы Вількіцкага ў Карскім і астравы ва Усходне-Сібірскім морах, праліў. У снежні 2002 года на доме № 96 па канале Грыбаедава, дзе жыў А. І. Вількіцкі, была ўстаноўлена мемарыяльная дошка. Андрэй Іпалітавіч Вількіцкі з’яўляецца адным з найбольш паважаных спецыялістаў у асяроддзі ваенных гідрографаў. Бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia