Барыс Нічыпаравіч Дакутовіч
Барыс Нічыпаравіч Дакутовіч (руск.: Борис Ничипорович Докутович; 1 жніўня 1921, Масква — 26 сакавіка 2002) — савецкі рэжысёр. БіяграфіяНарадзіўся 1 жніўня 1921 года ў Маскве ў сям'і сялян Машкоўскай воласці Аршанскага павета Нічыпара Фёдаравіча і Кацярыны Сямёнаўны Дакутовічаў[1] Скончыў у 1951 годзе рэжысёрскі факультэт Дзяржаўнага інстытута тэатральнага мастацтва ў Маскве па курсе Ю. А. Завадскага[2]. У гэтым жа годзе развёўся з жонкай Марыяй Васільеўнай, якая пражывала ў Асіповічах[3]. Да 1958 года выкладаў у гэтым інстытуце[2]. У 1958—1960 гадах галоўны рэжысёр Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра Беларусі, у 1962—1963 гадах Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача[4]. У 1966-1968 гадах галоўны рэжысёр Тамбоўскага драматычнага тэатра[4]. ТворчасцьПастаноўкам Дакутовіча ўласцівы яркая тэатральная форма, вобразна-асацыятыўная сцэнічная мова, інтэлектуальнасць: «Іркуцкая гісторыя» А. Арбузава (1960), «Чырвоныя чарцяняты» П. Бляхіна, А. Палявога і А. Талбузіна (1961), «Клоп » У. Маякоўскага (1962), «Бітва ў космасе» М. Гамолкі (1963)[4]. Аўтар кніг «Акцёр і роля: некаторыя рэжысёрскія ўрокі Ю. А. Завадскага» (1983), «Загадкі малой драматургіі» (1989)[4]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia