Белавушскі сельсавет
Белаву́шскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Столінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Белавуша. ГісторыяУтвораны 12 кастрычніка 1940 года як Белагушскі сельсавет у складзе Столінскага раёна Пінскай вобласці[1], з 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Манькавіцкага сельсавета[2]. 6 чэрвеня 1960 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Столінскага гарсавета перададзены вёскі Атвержычы і Манькавічы[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 2 населеныя пункты[4]. 2 сакавіка 1998 года з часткі сельсавета ўтвораны Манькавіцкі сельсавет. СкладНасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2640 чалавек[5], з іх 97,7 % — беларусы, 1,0 % — рускія, 0,8 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 2608 чалавек[7]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia