Велікамалешаўскі сельсавет
Велікама́лешаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, Беларусь. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Вялікае Малешава. ГісторыяУтвораны 12 кастрычніка 1940 года як Азданіцкі (Аздаміцкі) сельсавет у складзе Давыд-Гарадоцкага раёна Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Азданічы (Аздамічы). З 8 верасня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Альгомельскага сельсавета[1]. Пасля скасавання Давыд-Гарадоцкага раёна 19 студзеня 1961 года сельсавет далучаны да Столінскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Аздаміцкага сельсавета 12 населеных пунктаў[2]. 4 мая 1981 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вялікае Малешава, сельсавет перайменаваны ў Вялікамалешаўскі, вёскі Аздамічы і Цераблічы перададзены ў склад адноўленага Рамельскага сельсавета[3]. Склад
НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 4736 чалавек[4], з іх 99,2 % — беларусы[5]; паводле перапісу 2019 года — 4615 чалавек[6]. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia