Рамельскі сельсавет
Раме́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, Беларусь. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Рамель. ГісторыяУтвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Давыд-Гарадоцкага раёна Пінскай вобласці[1], з 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Альшанскага сельсавета[2]. Адноўлены 4 мая 1981 года ў складзе Столінскага раёна, у склад сельсавета ўключаны 4 населеныя пункты (вёскі Мачуль і Рамель, якія раней уваходзілі у Альшанскага сельсавета, і вёскі Аздамічы і Цераблічы, якія раней уваходзілі ў склад Аздаміцкага сельсавета)[3]. СкладНасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3732 чалавекі[4], з іх 99,2 % — беларусы[5]; паводле перапісу 2019 года — 3278 чалавек[6]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia