Беларускае оптыка-механічнае аб’яднанне
Беларускае оптыка-механічнае аб’яднанне (скарочана: БелОМА) — беларускі вытворца аптычнай, оптыка-механічнай і оптыка-электроннай апаратуры, аб’яднанне прадпрыемстваў оптыка-механічнай прамысловасці СССР і Рэспублікі Беларусь. Заснавана ў 1971[1] годзе на базе Мінскага механічнага завода імя С. І. Вавілава. Склад аб’яднання
Узоры прадукцыі
Сумесныя прадпрыемствы
Міжнародныя санкцыіУ 2022 годзе «БелОМА» апынулася пад санкцыямі Еўрасаюза (Чорны спіс Еўрасаюза), ЗША, Швейцарыі і Японіі[3]. 12 мая 2023 года Украіна ўвяла санкцыі супраць НТЦ «ЛЭМТ»[4], 27 мая — супраць ММЗ імя С. І. Вавілава[5], а 1 ліпеня — супраць генеральнага дырэктара БелОМА Аляксандра Мароза, дырэктара НТЦ «ЛЭМТ» Аляксея Шкадарэвіча і некалькіх прадпрыемстваў аб’яднання[6]. У жніўні 2023 года Вялікабрытанія[7] і Канада[8] таксама далучыліся да санкцый супраць аб’яднання. 5 снежня 2023 года Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло абмежавальныя меры адносна самой кампаніі, НТЦ «ЛЭМТ», «Зеніт — БелОМА», а таксама іх кіраўнікоў Мароза, Шкадарэвіча і Гайчука[9][10]. У красавіку 2024 года ЗША пашырылі санкцыі і на Дзмітрыя Міхальцова, тэхнічнага дырэктара ММЗ імя Вавілава[11][12]. У чэрвені 2024 года «БелОМА», Мароза, «Зеніт — БелОМА» і «ЛЭМТ» дадалі ў Чорны спіс Еўрасаюза[13]; у ліпені да гэтых санкцый далучыліся таксама Швейцарыя[14], Албанія, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Малдова, Нарвегія, Паўночная Македонія, Украіна, Чарнагорыя[15]. У верасні 2024 года Новая Зеландыя таксама далучылася да санкцый супраць «БелОМА» і Мароза[16]. Са жніўня 2024 года завод «Дыяпраектар», яго дырэктар і два намеснікі дырэктара знаходзяцца ў санкцыйным спісе ЗША[17]. 24 лютага 2025 года кампанія ўключана ў санкцыйны спіс Аўстраліі[18]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia