Бенгкулу (правінцыя)
Бенгкулу (індан.: Bengkulu) — правінцыя на паўднёвым захадзе вострава Суматра ў Інданезіі. Плошча — 19 919,33 км². Насельніцтва (2014 г.) — 1 828 291 чал. Адміністрацыйны цэнтр — Бенгкулу. ГісторыяПершыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Бенгкулу ўзніклі ў сярэднявеччы. У XVII ст. узбярэжжа кантралявалася султанамі Бантэна і дзяржавай Індэрапура. З 1685 г. тут існавалі гандлёвыя факторыі Брытанскай Ост-Індскай кампаніі. У 1824 г. брытанцы перадалі правы на валаданне ўзбярэжжам галандцам. Далейшай каланізацыі садзейнічала адкрыццё золата ў другой палове XIX ст. У часы каланіялізму ў Бенгкулу ў высылцы правёў некалькі гадоў Сукарна. Тут ён пазнаёміўся са сваёй жонкай Фатмаваці. У 1945 г. землі Бенгкулу ўвайшлі ў склад незалежнай Інданезіі. У 1968 г. была створана асобная правінцыя Бенгкулу. ЭканомікаВажныя галіны эканомікі правінцыі Бенгкулу — сельская гаспадарка і рыбалоўства. У 2011 г. сельскагаспадарчая вытворчасць фарміравала 39,84 % ВУП правінцыі. Асноўныя таварныя культуры — рыс, арахіс, соя, фасоля, чай, кава, перац, гевея і інш. Рыбалоўства развіваецца як на прыбярэжных тэрыторыях, так і ва ўнутраных вадаёмах. У 2006 г. здабыта 145 334 тоны рыбы. Прамысловасць прадстаўлена здабычай вугалю, а таксама дробнымі прадпрыемствамі па перапрацоўцы сельскагаспадарчай і лясной прадукцыі. НасельніцтваДынаміка росту насельніцтва правінцыі Бенгкулу:
ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia