Джак’якарта (асаблівая акруга)
Асаблівая акруга Джак'якарта (індан.: Daerah Istimewa Yogyakarta) — тэрытарыяльная адзінка Інданезіі на востраве Ява. Плошча - 3 133,15 км. насельніцтва (2014) - 3 594 290. Адміністрацыйны цэнтр - горад Джак'якарта. ГісторыяТэрыторыя асаблівай акругі Джак'якарта — найстаражытнейшы рэгіён развіцця цывілізацыі на востраве Ява. Ён займаў цэнтральнае месца ў складзе старажытных дзяржаў Матарам, Маджапахіт, султанат Матарам. У 1755 - 1942 гг. існаваў асобны султанат Джак'якарта, залежны ад Нідэрландаў. У 1946 - 1950 гг. султанат быў уключаны ў склад правінцыі Цэнтральная Ява. У 1950 г. узноўлены як асаблівая акруга. ЭканомікаАсноўныя галіны эканомікі — сельская гаспадарка, харчовая і тэкстыльная прамысловасць, транспарт, турызм. У 2012 г. 15,88% мясцовых жыхароў жылі за рысай беднасці, 7,98% заставаліся непісьменнымі. Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia