Бланка д’Артуа
Бланка д’Артуа (фр.: Blanche d’Artois, 1248 — 2 мая 1302) — графіня Шампані і Бры, і каралева Навары. ПаходжаннеБыла дачкой Рабера д’Артуа і Мацільды Брабанцкай (1224—1288). Даводзілася (па бацькаўскай лініі) унучкай французскаму каралю Людовіку VIII і пляменніцай Людовіку IX, а па матчынай — унучкай брабанцкаму герцагу Генрыху II і Марыі Гогенштаўфен, дачцэ Філіпа Швабскага. Першы шлюбУ 1269 годзе ажанілася з графам Шампані і Бры Генрыха III, які ў 1270 годзе стаў таксама каралём Навары пад імем Энрыке I. У гэтым шлюбе нарадзіліся:
Генрых памёр у 1274 годзе і Бланка д’Артуа стала рэгенткай Навары (1274—1284) падчас маленства сваёй дачкі Жанны. Другі шлюбУ 1276 годзе Бланка ажанілася другі раз з Эдмундам Ланкастарскім (1245—1296), малодшым сынам англійскага караля Генрыха III і Элеаноры Праванскай. Эдмунд таксама быў удаўцом, яго жонка Эвеліна памерла ў 15-гадовым узросце ў тым жа годзе, што і муж Бланкі. У гэтым шлюбе нарадзіліся трое дзяцей:
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia