Богаяўленская царква (Жыровіцы)
Богаяўленская царква — праваслаўная царква ў вёсцы Жыровічы Слонімскага раёна. ГісторыяБогаяўленская царква пабудавана ў 1672 годзе на месцы другога з’яўлення цудатворнай іконы Божай Маці «Жыровіцкая», ў цэнтры манастырскай тэрыторыі. У 1796 годзе храм быў поўнасцю перабудаваны ў стылі барока, разабраны фасад, прыбудаваны прытвор і хоры. У 1881 годзе пад алтаром царквы пахаваны архіепіскап Мінскі і Бабруйскі Міхаіл (Галубовіч)[1][2]. Архітэктура![]() Адносіцца да тыпу бязвежавых адназальных храмаў. Галоўны 2-ярусны фасад выходзіць за межы асноўнага аб’ёму. Уражанне вертыкальнай накіраванасці ствараецца паўкалонамі, вязкамі лапатак, крапаваным фігурным франтонам з бакавымі валютамі. Бакавыя фасады вырашаны плоскасна, расчлянёны арачнымі вокнамі ў простых ліштвах. Унутры ў залу храма выступаюць хоры, абмежаваныя ўвагнута-выпуклым парапетам. Пад царквой скляпеністая крыпта. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia