Жыровіцкае Евангелле
![]() Жыровіцкае Евангелле — беларускі рукапісны помнік XVI стагоддзя, які атрымаў назву ад манастыра ў вёсцы Жыровічы Слонімскага раёна, дзе захоўваўся да сярэдзіны XIX стагоддзя ва Успенскім саборы. Мастацкае афармленнеКніга напісана ўставам на 404 аркушах. Упрыгожана застаўкамі, мініяцюрамі з выявамі евангелістаў, шматлікімі ініцыяламі. Мініяцюры ўзятыя ў шырокія пазалочаныя рамкі, арнаментаваныя геаметрычным і раслінным узорамі ў гатычным стылі. У выкананні мініяцюр прасочваецца сувязь з візантыйскімі і заходнееўрапейскімі традыцыямі. Малюнак адрозніваецца пластычнасцю, яркай індывідуальнасцю асоб, жанравасцю задумы і мажорным каларытам (кадміева-чырвоныя, сінія, зялёныя, вохрыста-залацістыя фарбы). Дарчы подпісНа 376-м і 377-м аркушах па-беларуску зроблены дарчы подпіс канцлера Вялікага Княства Літоўскага Льва Сапегі (адтуль другая назва — «Евангелле Сапегі»). Аднак пашыранае меркаванне аб стварэнні евангелля на замову Л. Сапегі з’яўляецца памылковым[1]. Захоўваецца ў Бібліятэцы імя Урублеўскіх Літоўскай акадэміі навук. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia